Усе навіны

Нік Мерклі: «Коласаў правёў неверагодны матч з маскоўскім «Дынама», столькі разоў нас выбаўляў, ён брамнік узроўню НХЛ»

11 сакавіка, 21:09

Аўтар пераможнай шайбы ў вароты маскоўскага «Дынама» Нік Мерклі падзяліўся думкамі пра выступленне варатара мінскага «Дынама» Аляксея Коласава ў госцевым матчы 1/8 фіналу плэй-оф КХЛ (2:1 АТ).

«Думаю, усе каманды стаміліся пасля такога матча. Выдатна, што серыя вернецца ў Мінск. Мы зноў згуляем на сваёй арэне для нашых заўзятараў. Рады перамозе.

Аляксей Коласаў правёў неверагодны матч, столькі разоў нас выратоўваў. Мы аддзячылі яго гэтым голам. Увесь сезон ён дапамагае нам. На мой погляд, Аляксей – варатар ўзроўню НХЛ», – сказаў Мерклі.