Усе навіны

Леанід Фацікаў: «Брэст» паверыў, што можа нешта выйграць»

7 красавіка, 12:36

Беларускі спецыяліст Леанід Фацікаў падзяліўся меркаваннем аб выхадзе «Брэста» ў фінал плей-оф Экстралігі.

– «Віцебск» і «Шахцёр» ці то недаацанілі суперніка, ці то «Брэст» паказаў, што вельмі роўны чэмпіянат цяпер. «Шахцёр» не змог справіцца з гэтым напорам і ціскам, які на іх аказваўся.

– Многія кажуць, што асноўную ролю ў гэтых выніках адыграў Сяргей Пушкоў. Згодны з гэтым?

– Згодзен. Яму ўдалося страсянуць каманду і зрабіць з іх адзіны кулак. Яны паверылі, што могуць нешта выйграць і прайсці такія калектывы, як «Віцебск» і «Шахцёр».

Заўсёды, калі клуб займае нейкія месцы, у яго рэгіёне пачынаецца своеасаблівы бум. Паляпшаецца мікраклімат у адносінах да гэтага віду спорту.

Ніхто не меркаваў, што ў фінале згуляюць шостая і сёмая каманды рэгулярнага чэмпіянату. Вялікі ажыятаж выклікаў вось такі вынік. Любая гульня пачынаецца пры ліку 0:0. Усё будзе залежаць ад таго, як самі хакеісты павераць у сябе, што яны змогуць абгуляць вельмі моцны Жлобін, – сказаў Фацікаў.