Усе навіны

Дзмітрый Буйніцкі: «Больш не буду гуляць, толькі калі на аматарскім узроўні»

11 красавіка, 15:34

27-гадовы экс-форвард зборнай Беларусі Дзмітрый Буйніцкі абвясціў аб завяршэнні кар'еры хакеіста.

«Больш не буду гуляць, калі толькі на аматарскім узроўні.

На перадсезонцы я быў у мінскім «Дынама» ў Квартальнава. Паглядзеў, што максімум я магу выціснуць 3-4 звяно. Мне гэта проста нецікава. Я задавальненне ад хакея наогул не атрымліваю. Вырашыў скончыць.

Я ні пра што не шкадую. Па хакеі не сумую. КХЛ гляджу з задавальненнем, сам бы не хацеў гуляць. Гляджу хакей і мяне наогул не тузае. Настолькі адбіла», – сказаў Буйніцкі.