Усе навіны
Вiдэа

Асіст Протаса не выратаваў «Вашынгтон» ад вылету з розыгрышу Кубка Стэнлі

29 красавіка, 08:05

У ноч на 29 красавіка «Вашынгтон» у 4-м матчы серыі першага раунда плэй-оф НХЛ саступіў «Рэйнджэрс» (2:4).

У складзе тых, хто прайграў беларускі форвард Аляксей Протас набраў асістэнцкі бал.

Усяго на лёдзе правёў 17 хвілін 2 секунды, з іх 44 секунды адыграў у меншасці, выканаў 3 кідкі ў створ варот, здзейсніў 1 перахоп і скончыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці «+1».

У 4 матчах цяперашняга розыгрышу плэй-оф Протас набраў 2 (0+2) дзейсных бала пры паказчыку карыснасці «+1».

Пратас выйшаў на пятае месца сярод беларусаў па колькасці балаў у плей-оф, зраўняўшыся з Міхаілам Грабоўскім. Беларус адзін з 3 хакеістаў «Вашынгтона», хто ў Кубку Стэнлі-2024 мае станоўчы «+/-».