Tribuna/Хакей/Блогі/Яшчэ год таму беларус гуляў у Д2 Швецыі, а цяпер яго выклікалі ў склад клубу НХЛ падчас плэй-оф. Можа, ён яшчэ і згуляе?!

Яшчэ год таму беларус гуляў у Д2 Швецыі, а цяпер яго выклікалі ў склад клубу НХЛ падчас плэй-оф. Можа, ён яшчэ і згуляе?!

Вывучылі перспектывы Мікіты Талапілы.

24 красавіка, 17:30
Яшчэ год таму беларус гуляў у Д2 Швецыі, а цяпер яго выклікалі ў склад клубу НХЛ падчас плэй-оф. Можа, ён яшчэ і згуляе?!

У канцы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ была інфармацыя, што Мікіту Талапілу могуць выклікаць у аснову «Ванкувера» з-за пашкоджання калена ў асноўнага брамніка – амерыканца Тэтчэра Дзямко, з-за якога той у выніку прапусціў 14 гульняў. Аднак тады на павышэнне пайшоў больш дасведчаны канкурэнт беларускага галкіпера па фарм-клубе – латвіец Артур Шылаў.

У сярэдзіне красавіка Дзямко аднавіўся: правёў дзве заключныя гульні рэгулярнага чэмпіянату і першы матч серыі плэй-оф супраць «Нэшвіла» (4:2). Аднак на другую гульню, якую «Ванкувер» прайграў 1:4, амерыканца не было нават у заяўцы. Галоўны трэнер «Кэнакс» Рык Токет сказаў, што Дзямко выбыў на некалькі тыдняў.

У выніку трэнерскі штаб «Ванкувера» прыняў рашэнні падняць з фарма Талапіла. Для 24-гадовага галкіпера сёлетні сезон стаў дэбютным не толькі ў сістэме «Кэнакс», але і ў цэлым за акіянам. Мінулай вясной канадскі клуб набыў беларуса ў «Седэртэлье» са шведскага Д2 за 170 тысяч долараў (плюс бонусы).

Аднак дэбютаваць за «Ванкувер» у мінулым рэгулярным чэмпіянаце Талапілы было не наканавана. Правёўшы ўсю перадсезонку з асновай «Кэнакс», галкіпер разам з яшчэ адным беларусам «Ванкувера», форвардам Данілам Клімовічам, быў адпраўлены ў фарм. Але і там брамніку прыйшлося не проста. У «Абатсфардзе» яго канкурэнтамі сталі канадзец Закары Саўчанка з вопытам гульні ў НХЛ (у сезоне 2021/22 правёў 7 матчаў за «Сан-Хасэ») і вышэйзгаданы латвіец Артур Шылаў – самы каштоўны гулец чэмпіянату свету-2023, які сумарна найграў з улікам цяперашняга сезона 9 матчаў у НХЛ.

На працягу мінулага рэгулярнага чэмпіянату ў «Абатсфардзе» трэнерскі штаб крыху больш давяраў Шылаву, які ў выніку найграў 34 матчы, пры каэфіцыенце надзейнасці 2.74 і працэнты адбітых кідкоў 90.7%. Талапіла ўдалося абысці латвійца па гульнях дзякуючы выкліку апошняга ў НХЛ, а стастыстыка ў іх прыкладна роўная – у беларуса 35 гульняў у АХЛ пры каэфіцыенце надзейнасці 2.83 і працэнты адбітых кідкоў 90.4%.

Пры гэтым Талапіла часцяком выдаваў яркую гульню, якая прыносіла яго камандзе ачкі. За сезон ён быў шэсць разоў прызнаны першай зоркай матча, яшчэ двойчы станавіўся другой. А яшчэ здзяйсняў вось такія неверагодныя сэйвы:

Гульню беларускага галкіпера адзначалі спецыялісты. Напрыклад, яшчэ ў снежні трэнер па развіцці і варатароў «Абатсфарда» Марка Тарэніус адзначаў прагрэс Талапіла, не гледзячы на працягваючуюся адаптацыю да паўночна-амерыканскага хакея. А на думку аўтара партала Canucks Army Дэвіда Квадэлі, Талапіла быў мацнейшы за свайго латвійскага канкурэнта ў 2024 годзе. У канцы сакавіка гульню беларуса адзначыў галоўны трэнер «Абатсфарда» Джэрэмі Калітон:

Калі Талапіла стаў гуляць больш, ён стаў зусім іншым. І гэта тое, што нам трэба. У першай палове сезона мы рэгулявалі яго нагрузку, каб Мікіта быў адпачылым і свежым.

Зараз яму трэба працаваць, каб падрыхтавацца да доўгага гульнявога адрэзка. Шылаў з'ехаў у НХЛ, і зараз зразумела, што ў Мікіты будзе больш гульнявога часу. Гэта вялікі выклік для яго, каб знайсці сталасць у сваіх дзеяннях, – сказаў Калітон.

А ці ёсць шанцы на дэбют Талапіла ў НХЛ? Прама зараз у складзе «Ванкувера» засталося тры брамнікі. Асноўным варатаром, хутчэй за ўсё, стане 32-гадовы амерыканец Кейсі ДэСміт. Брамнік за карʼеру ў НХЛ правёў усяго 2 гульні ў плэй-оф, аднак на яго рахунку ёсць некалькі паўнавартасных рэгулярных сезонаў у наймацнейшай лізе свету.

Шылаў хутчэй за ўсё, зойме месца другога нумара. У Талапіла адсутнічае досвед гульні ў НХЛ, таму наўрад ці трэнерскі штаб вырашыць даверыць месца беларусу пры здаровых ДэСміце і Шылаве.

Акрамя таго, на беларуса, верагодна, разлічваюць у АХЛ, дзе нядаўна завяршыўся рэгулярны сезон, і хутка стартуе плей-оф. «Абатсфард» згуляе свой першы матч 25 красавіка на выездзе з «Каларада Іглз». Пакуль незразумела, ці зможа Талапіла дапамагчы фарм-клубу «Ванкувера», дзе на дадзены момант у складзе застаўся толькі Саўчанка, у якога ў гэтым сезоне 6 гульняў у АХЛ, а таксама выкліканы з ECHL 22-гадовы канадскі галкіпер Джонатан Лемʼе, які ўвогуле не мае досведу гульні ў другой лізе Паўночнай Амерыкі.

Калі ў Талапіла ўсё ж не атрымаецца дэбютаваць за «Ванкувер», то, трэніруючыся з асновай «Кэнакс», ён зможа хаця б падзарабіць. Аклад хакеіста ў НХЛ складае 950 тысяч долараў за год. У фарме сума значна больш сціплая – 82,5 тысячы за год.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты