Tribuna/Хакей/Блогі/На ЧС па хакеi зарубiлicя суседзi Беларусi: экс-гулец «Нёмана» пазбавiў леташнiх прызёраў ачка

На ЧС па хакеi зарубiлicя суседзi Беларусi: экс-гулец «Нёмана» пазбавiў леташнiх прызёраў ачка

Важнае дасягненне для зборнай Польшчы.

Аўтар — Pam-pam
12 траўня, 13:00
На ЧС па хакеi зарубiлicя суседзi Беларусi: экс-гулец «Нёмана» пазбавiў леташнiх прызёраў ачка

Зборная Польшчы па хакеі ў 2021-м сенсацыйна абыграла беларускую каманду ў квалiфiкацыi на АГ-2022, але i сама туды не выйшла.

У той момант Польшча гуляла ў Д3 чэмпiянату свету, але ў 2022-м выйграла турнiр, у 2023-м стала другой у Д2 – так упершыню за 22 гады прабілася ў эліту на ЧС-2024.

Цяпер ён стартаваў – i ў першым жа матчы Польшча як след зарубiлась з iншым беларускiм суседам Латвiяй, зборная якой у 2023-м узяла бронзу ЧС.

У сёлетнiм мачты Латвiя лiчылася адназначным фаварытам, але Польшча тройчы выходзiла наперад – 1:0, 2:1 i 3:2. Трэцюю шайбу закiнуў Кшыштаф Мацiяс, якi аформiў дубль, падабраўшы шайбу пасля кiдка экс-гульца «Нёмана» (у сезоне-2020/21) Крысціяна Дзюбіньскага, якому быў адпаведна запiсаны вынiковы пас.

Атмасфера накалялася, i дайшло нават да бойкi, падчас якой гулец Латвii Радрыга Абалс незнарок ударыў па твару арбiтра, якi спрабаваў разняць сутычку. Але суддзя вырашыў, што такая выпадковасць нават не вартая выдалення, прыняўшы прабачэнні форварда.

На 53-й i 55-й хвiлiнах матча Латвiя закiнула двойчы і сама павяла. Аднак неўзабаве той жа Дзюбiньскi зрабiў лiк 4:4, падставiўшы клюшку пад кiдок Матэуша Брыка (у пратаколе шайба чамусьцi запiсаная на Брыка, але на паўторы ўсё бачна ясна).

Дзякуючы гэтаму матч перайшоў у авертайм. Палякі мелі шанс вырваць перамогу, але суперніка выратавала штанга. I ўcё ж перамогу забрала Латвiя – свой дубль аформiў ветэран зборнай Каспарс Даўгавіньш, які калісьці пачынаў кар’еру ў «Рызе-2000», калi яна яшчэ гуляла ў чэмпiянаце Беларусi.

Але ж за перамогу ў авертайме Латвii дасталося не тры, а два ачка – яшчэ адно ў iх забрала Польшча. I гэты бал можа аказацца вельмi важным для захавання прапіскі ў эліце, за што, па прагнозах, нашы заходнiя суседзi будуць змагацца са зборнай Францыi.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты