Усе навіны

БФСС прадставіў антываенную дэкларацыю спартсменаў

8 траўня 2022, 16:41

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці прадставіў міжнароднай спартыўнай супольнасці антываенную дэкларацыю.

«БФСС заяўляе аб неабходнасці выказвання аб’яднанай пазіцыі усёй міжнароднай спартыўнай супольнасці па асуджэнні ваеннай агрэсіі супраць Украіны.

Падпісаўшы дэкларацыю, любы прадстаўнік спорту зможа падтрымаць адзіныя патрабаванні спартыўнай супольнасці аб спыненні баявых дзеянняў, аднаўленні тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, а таксама прыцягненні вінаватых да адказнасці.

Антываенная дэкларацыя спартсменаў таксама вылучае патрабаванні аб вывадзе войскаў з тэрыторыі Украіны і Беларусі.

БФСС ўжо звярнуўся да Міжнароднага алімпійскага камітэта, Еўрапейскага алімпійскага камітэта, нацыянальных алімпійскіх камітэтаў, а таксама да міжнародных федэрацый з прапановай падтрымаць антываенную кампанію ў спорце, азнаёміць спартсменаў з тэкстам антываеннай дэкларацыі і заклікаць далучыцца да яе», – гаворыцца ў прэс-рэлізе Фонда.

Азнаёміцца і падпісаць дэкларацыю можна тут