Усе навіны

Беларуска-ўкраінская дэлегацыя ад БФСС наведае ЗША з афіцыйным візітам

18 кастрычніка 2022, 17:20

Па інфармацыі прэс-службы БФСС, аб’яднаная дэлегація беларускіх і ўкраінскіх спартоўцаў наведае ЗША з афіцыйным візітам.

У склад дэлегацыі ўвайшлі прызёры АГ і чэмпіёны свету па лёгкай атлетыцы беларус Андрэй Краўчанка і ўкраінка Вольга Саладуха, а таксама прадстаўнік БФСС па пытаннях абароны правоў спартоўцаў і санкцыйнай палітыцы і экс-гендыр БАТЭ Міхаіл Залеўскі. Узначаліць дэлегацыю выканаўчы дырэктар БФСС Аляксандр Апейкін.

Галоўная мэта сустрэчы – распавесці амерыканскай грамадскасці пра тое, што адбываецца ў Беларусі і як спартсмены рэагуюць на палітычныя рэпрэсіі і вайну ва Украіне.

Дэлегацыя спартоўцаў наведае Вашынгтон і Нью-Ёрк. Падчас візіту яны сустрэнуцца з амерыканскімі палітыкамі, прадстаўнікамі спартыўных ліг і федэрацый, амерыканскімі журналістамі. Спартсмены распавядуць асабістыя гісторыі пра вайну, палітычныя рэпрэсіі і супрацьстаянне злачынным рэжымам. Запланаваны таксама сустрэчы з беларускай і ўкраінскай дыяспарамі, прадстаўнікамі бізнес-суполак.

Візіт адбудзецца з 22 кастрычніка па 4 лістапада.