Усе навіны

У РНПЦ спорту правялі першую артраскапічную аперацыю

6 снежня 2022, 22:18

У РНПЦ выканана артраскапічная аперацыя на каленным суставе.

– У перспектыве павялічым колькасць відаў аператыўных умяшанняў. Цяпер спартсмены маюць магчымасць у найкарацейшыя тэрміны, пасля пастаноўкі дыягназу, атрымаць аператыўнае лячэнне, і адразу пачынаць рэабілітацыйныя мерапрыемствы.

Першая аперацыя на калене прайшла паспяхова. Дзякуючы сучасным методыкам пацыентка назірала за ходам аперацыі па маніторы і магла размаўляць з хірургам, – расказала дырэктар РНПЦ спорту Ірына Маляваная.