Усе навіны

Краўчанка – Кавальчуку: «Сігналы, што шмат хто хоча вярнуцца? Ды каму вы патрэбныя, каты бязглуздыя?»

17 снежня 2022, 22:48

Срэбны прызёр Алімпійскіх гульняў 2008 года ў мнагаборстве Андрэй Краўчанка адрэагаваў на словы міністра спорту Сяргея Кавальчука пра тое, што беларускія трэнеры, якія пакінулі Беларусь з-за рэпрэсій, нібыта хочуць вярнуцца назад. Спартсмен апублікаваў пост у Instagram з фатаграфіяй беларускага трэнера Ігара Жаваранка, які зараз працуе за мяжой.

– Вось трэнер, які павінен развіваць цягавітасць у краіне, прыстойны чалавек, сапраўдны спецыяліст, але не стаў пад сістэму, і адразу зрабіўся непатрэбным.

І так ва ўсіх сферах: усё больш чуем, што нехта там у сістэме атрымвае сігналы, што шмат хто хоча вярнуцца. Ды каму вы патрэбныя, каты бязглуздыя? – напісаў Краўчанка.