Усе навіны

БФСС звярнуўся ў МАК, ЕАК, НАК ЗША і Еўропы з нагоды прысуду Апейкіну і Герасімені

27 снежня 2022, 17:07

БФСС звярнуўся ў 48 Нацыянальных алімпійскіх камітэтаў краін Еўропы, а таксама ў НАК ЗША, Міжнародны алімпійскі камітэт і Еўрапейскія алімпійскія камітэты з нагоды прысуду Аляксандру Апейкіну і Аляксандры Герасімені.

– 26 снежня выканаўчаму дырэктару БФСС Аляксандру Апейкіну і экс-кіраўніцы фонду Аляксандры Герасімені вынеслі завочны прысуд. Абодвум прысудзілі 12 гадоў пазбаўлення волі. Акрамя таго, плануецца дадаткова разгледзець пытанне аб пазбаўленні грамадзянства. Гэта першы прысуд, вынесены на завочным судзе ў Беларусі.

Гэта відавочна палітычны пераслед удзельнікаў алімпійскага руху, якія змагаюцца за правы спартоўцаў і захаванне Алімпійскай хартыі.

Таксама БФСС заклікае МАК правесці спецыяльнае расследаванне па факце незаконных абвінавачанняў з боку Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту, Беларускай федэрацыі хакея і Беларускай федэрацыі сучаснага пяцібор'я ў сувязі з адкліканнем з Беларусі такіх спартыўных спаборніцтваў, як Чэмпіянат свету па хакеі-2021, Чэмпіянат свету UIPM-2021 па пяцібор'і і лазер-рану і Чэмпіянат Еўропы па велатрэку-2021, – заявілі ў БФСС.