Усе навіны

Зяленскі распачаў «марафон шчырасці», каб не дапусціць беларускіх і расійскіх спартсменаў да Алімпіяды

8 лютага 2023, 14:39

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі распачаў «марафон шчырасці», каб не дапусціць беларускіх і расійскіх спартсменаў да Алімпіяды.

«Акупанты знішчылі ва Украіне 343 спартыўныя аб’екты, забілі 231 украінскага спартсмена і трэнера. Вайна, якую Расія развязала супраць нашай краіны, працягваецца, а кіраўніцтва Міжнароднага алімпійскага камітэта «шукае шляхі», каб дапусціць на Алімпіяду ў Парыж спартсменаў з Расіі і Беларусі.

Мы заклікаем партнёраў далучыцца да нашага марафону шчырасці, супрацьстаяць гэтым намаганням і абараніць Алімпійскую хартыю», – напісаў Зяленскі.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

25 студзеня МАК дапусціў магчымасць зняцця адхілення на строгіх умовах, сярод якіх удзел у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і адсутнасць у біяграфіі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.