Усе навіны

Супрацоўніца «Беларусь 5» Любянкова і расійскі каментатар Гусеў сталі вядучымі праграмы спартыўнага клуба Лукашэнкі, якую раней вяла ўнучка Аляксандра

6 красавіка 2023, 10:58

Супрацоўніца «Беларусь 5» Ганна Любянкова і расійскі каментатар Віктар Гусеў сталі вядучымі праграмы спартыўнага клуба Лукашэнкі «Героі. Перазагрузка» на дзяржТБ.

Раней гэтае шоу называлася «Героі», выступалі ў ім падлеткі – прадстаўнікі пажарна-выратавальнага спорту, а вядучымі былі Хелена Мерааі, Данііл Жданько і ўнучка Аляксандра Лукашэнкі Дар'я. Цi засталiся яны ў праекце на новы сезон, не паведамляецца.

У новым фармаце паласу перашкод праходзяць беларускія артысты, спартсмены, супрацоўнікі СМІ. У прыватнасці, адным з удзельнікаў стаў спартыўны карэспандэнт БТРК Андрэй Казлоў.