Усе навіны

ЕАК не зменіць рашэнне пра нядопуск беларускіх і расійскіх спартсменаў да Еўрапейскіх гульняў

17 траўня 2023, 15:36

Еўрапейскі алімпійскі камітэт не мае намеру адмяняць рашэнне пра нядопуск беларускіх і расійскіх спартсменаў да Еўрапейскіх гульняў у Польшчы.

«Расійскія і беларускія спартсмены не будуць удзельнічаць у Еўрапейскіх гульнях-2023 ні ў якой якасці. Да пачатку спаборніцтваў засталося менш за 40 дзён, і гэта не зменіцца», – заявілі ў ЕОК.

Еўрапейскія гульні пройдуць у Польшчы з 21 чэрвеня да 2 ліпеня.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.