Все новости

Лідары G7: «Маем намер зрабіць так, каб расійскія і беларускія спартсмены ніякім чынам не выступалі як прадстаўнікі сваіх дзяржаў»

22 траўня 2023, 13:47

Лідары Вялікай сямёркі (G7) паабяцалі забяспечыць, каб расійскія і беларускія спартсмены «ніяк не выступалі як прадстаўнікі сваіх дзяржаў».

Яны падкрэслілі, што «звяртаюць увагу на ўплыў расійскай агрэсіі на міжнародны спорт».

«Цалкам паважаючы аўтаномію спартыўных арганізацый, мы падтрымліваем сумленную спартыўную канкурэнцыю, а таксама маем намер зрабіць так, каб расійскія і беларускія спартсмены ніякім чынам не выступалі як прадстаўнікі сваіх дзяржаў», — гаворыцца ў заяве.

На саміце Саміт лідараў G7 у Хірасіме прысутнічалі прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Рышы Сунак, прэм’ер-міністр Канады Джасцін Трудо, канцлер Германіі Олаф Шольц, прэм’ер-міністр Італіі Джорджыя Мелоні, прэм’ер-міністр Японіі і прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту. 28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.