Усе навіны

Паралімпіец Грыб у ААН: «Спорт павінен заставацца па-за палітыкай. Нельга забараняць толькі на падставе нацыянальнасці»

15 чэрвеня, 23:37
1

Беларускі паралімпіец Уладзіслаў Грыб на канферэнцыі бакоў Канвенцыі ААН па правах людзей з інваліднасцю ў Нью-Йорку падзяліўся меркаваннем пра міжнародны бан беларускіх паралімпійцаў.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Хачу данесці да вас наш боль і неразуменне рашэння Міжнароднага паралімпійскага камітэта пра адхіленне нас ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах.

Для нас, спартоўцаў і нашых трэнераў, гэта стала найцяжкай маральнай траўмай. Для кожнага з нас спорт – гэта гісторыя пераадолення няпростага лёсу.

Аднак дыскрымінацыйны палітызаваны падыход з боку Міжнароднага паралімпійскага камітэта да вырашэння ўзніклай праблемы пазбаўляе нас права займацца любімай справай.

Спорт заўсёды быў і павінен заставацца па-за палітыкай. Спартоўцам нельга забараняць займацца спортам толькі на падставе іх нацыянальнасці. Такі падыход не адпавядае каштоўнасцям і місіі паралімпійскага спорту, – сказаў Грыб.