Усе навіны

МАК: «Заклікаем міжнародныя федэрацыі падыходзіць да вырашэння сітуацый з удзелам украінцаў і нейтральных спартсменаў з неабходнай ступенню далікатнасці»

27 ліпеня, 21:54

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) адрэагаваў на рашэнне Міжнароднай федэрацыі фехтавання (FIE) дыскваліфікаваць украінку Вольгу Харлан за адмову ціснуць руку расіянцы Ганне Смірновай пасля паядынку на ЧС. «Мы заклікаем міжнародныя федэрацыі падыходзіць да вырашэння сітуацый з удзелам украінцаў і нейтральных спартсменаў з неабходнай ступенню далікатнасці. Мы працягваем быць цалкам салідарнымі з украінскімі спартоўцамі», - гаворыцца ў каментары МАК.