Усе навіны

Эмануэль Макрон: «На Алімпіядзе ў Парыжы не можа быць расійскага сцяга»

7 верасня, 12:30

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон паабяцаў, што сцяга Расіі не будзе на Алімпійскіх гульнях у наступным годзе ў Парыжы, але заявіў, што ён «цалкам давярае» прэзідэнту МАК Томасу Баху ў рашэнні па ўдзеле асобных спартсменаў.

«Я спадзяюся, што гэта будзе рашэнне, заснаванае на этычных каштоўнасцях алімпійскага свету. Краіна, якая не прымае, павінна вырашаць, што рабіць Міжнароднаму алімпійскаму камітэту. Я поўнасцю давяраю Томасу Баху.

Відавочна, што на Гульнях у Парыжы не можа быць расійскага сцяга, я думаю, што тут ёсць кансэнсус. Няма месца Расіі як краіне ў той час, калі яна здзейсніла ваенныя злачынствы, калі яна дэпартавала дзяцей.

Сапраўднае пытанне, якое трэба будзе вырашыць алімпійскаму свету, у тым, якое месца даць гэтым расійскім спартсменам, некаторыя з якіх рыхтаваліся ўсё жыццё, але могуць быць ахвярамі гэтага рэжыму. Гэта сапраўднае пытанне», – сказаў Макрон.

Алімпіяда ў Парыжы пройдзе з 26 ліпеня па 11 жніўня 2024 года.