Все новости

Член Еўрапарламента Шойдрава: «Прапанавалі Баху дапускаць беларусаў і расіян да АГ з антываеннай дэкларацыяй. Таксама звязаліся з 14 спонсарамі МАК»

6 кастрычніка, 20:20

Віцэ-старшыня камітэта па культуры і адукацыі Еўрапарламента, чэшская дэпутатка Міхаэла Шойдрава расказала пра дзеянні, прадпрынятыя ў сферы допуску беларускіх і расійскіх спартсменаў да міжнародных спаборніцтваў.

– У ліпені мы запрасілі знакамітага хакейнага брамніка Дамініка Гашэка, арганізавалі сустрэчу для членаў Еўразвяза.

Мы абмяркоўвалі прапанову Чэшскага алімпійскага камітэту забараніць выступы беларускіх і расійскіх атлетаў. Але ўдзел магчымы, калі атлеты падпішуць адназначную дэкларацыю, якая асуджае вайну Расіі супраць Украіны. Каб было зразумела, хто ёсць хто ў гэтай сітуацыі.

І нацыянальныя камітэты пэўных краін таксама прынялі гэтае рашэнне. Гэта было моцнае паведамленне чэшскага нацыянальнага камітэта.

Мы даслалі паведамленне ад членаў Еўрапарламента Томасу Баху, каб проста спыніць удзел беларускіх і расійскіх спартсменаў. Бо мы хочам пазбегнуць расійскай прапаганды ў спартыўным руху. Але мы ўсё яшчэ не атрымалі адказ ад яго.

Таксама мы хацелі далучыць жыхароў пэўных краін. Мы хочам, каб яны падпісалі петыцыю, якая тычыцца бліжэйшых Алімпійскіх гульняў. У гэтай петыцыі павінна быць бачна, што нейтралітэту недастаткова.

Мы павінны падтрымліваць мір, этычныя прынцыпы алімпійскага руху.

У мінулую сераду мы правялі фотаакцыю ў Страсбургу супраць удзелу беларускіх і расійскіх атлетаў у Алімпійскіх гульнях. Было шмат калег, якія падтрымалі нашу акцыю і падзяліліся гэтымі фота анлайн.

Яшчэ адзін момант. Мы хочам прыцягнуць увагу спонсараў, звязаных з Міжнародным алімпійскім камітэтам. Мы даслалі ліст 14 спонсарам, таму што павага да чалавечага жыцця нашмат важней, чым прыбытак у бізнесе. Мы хочам матываваць іх падтрымаць нашу ініцыятыву і не падтрымліваць Міжнародны [алімпійскі] камітэт у яго вырашэнні [дапусціць беларускіх і расійскіх атлетаў да АГ].

Мы чакаем 15 кастрычніка і рашэння МАК па гэтым пытанні. Спадзяемся на пазітыўнае рашэнне, – падзялілася Шойдрава.