Усе навіны

МАК пачаў працэдуру дэталёвага вывучэння адносна ўключэння рэгіянальных арганізацый акупаваных тэрыторый Украіны ў АКР

7 кастрычніка, 13:40

Міністр моладзі і спорту Украіны, прэзідэнт НАК Вадзім Гутцайт паведаміў, што прэзідэнт МАК Томас Бах адказаў на яго просьбу адрэагаваць на прызнанне Алімпійскім камітэтам Расіі рэгіянальных арганізацый акупаваных украінскіх тэрыторый.

«Дзякуй за Ваш ліст ад 6 кастрычніка 2023 года, які я з вялікай цікавасцю прачытаў.

Гэтым лістом я хацеў бы паведаміць вам, што МАК пачаў працэдуру дэталёвага вывучэння адносна ўключэння рэгіянальных органаў у Алімпійскі камітэт Расіі.

Пасля запыту гэтае пытанне будзе абмеркаванае на Выканкаме МАК у Мумбаі на наступным тыдні», – напісаў Бах.