Усе навіны

Экс-генеральны сакратар Польскай федэрацыі гімнастыкі Дэк: «МАК варта бачыць, што бенефіцыярамі допуску беларусаў і расіян стануць не атлеты, а дзяржавы»

7 кастрычніка, 15:57

Былы генеральны сакратар Польскай федэрацыі гімнастыкі Пётр Дэк выказаўся наконт стаўлення Міжнароднага Алімпійскага камітэту да удзелу ў Алімпійскіх гульнях беларускіх і расійскіх спартоўцаў:

– Чаму чыноўнікі Міжнароднага Алімпійскага камітэту робяць выгляд, што яны не чуюць, не бачаць?

– Не хачу пераходзіць на асабісты узровень. Але калі паглядзець на топ-прадстаўнікоў МАК, як яны сябе паводзілі ўсе гэтыя гады, якія ў іх сувязі з той жа Расіяй, пэўныя думкі прыходзяць у галаву. Шмат крывадушша. Тая ж прамова Томаса Баха: «Калі краіны ў канфлікце, і яны спаборнічаюць, то гэта паказвае твар глабальнага спорта». Я лічу, што гэта сорам. МАК гаворыць, што калі ў Расіі і Беларусі забраць сцягі і гімны, то краіны адразу стануць нейтральнымі. Але і спартоўцы, і палітыкі ўсё адно будуць хваліцца гэтымі дасягненнямі. Я бачыў, што адбывалася на галоўных каналах у Расіі пасля Токіа-2021. Мы чулі словы і пра агрэсію.

І яшчэ адзін прыклад, які варта ведаць. Ёсць выдатны дакументальны фільм «Over the limit» пра расійскую гімнастку Маргарыту Мамун. І там быў момант, калі на чэмпіянаце ў Штутгарту ў 2015 годзе у Мамун і яе калегі Кудраўцавай бралі інтэрв'ю. Яны тады сказалі: «Няважна, хто з нас выйграе. Важна, каб перамагла Расія, мы робім гэта для Расіі». Алімпійскі камітэт і іншыя федэрацыі лепей бы ўбачылі такія паведамленні. Так і атрымаецца, што канчатковымі бенефецыярамі гэтай сітуацыі стануць не атлеты, а дзяржавы Беларусь і Расія. Спорт з палітыкай узаемазвязаны, – сказаў Дэк.