Усе навіны

Томас Бах: «МАК ніколі не прызнаваў анэксію Крыма»

13 кастрычніка, 16:32

Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Томас Бах расказаў, чаму дзейнасць Алімпійскага камітэта Расіі (АКР) не была прыпынена пасля анэксіі Крыма.

«АКР быў паінфармаваны аб уведзенай у дзеянне працэдуры, яны адказалі нам у пісьмовай форме. Сэнс адказу быў прыкладна такі – Дума прыняла закон аб анэксіі тэрыторый у склад РФ, таму АКР нічога не заставалася рабіць, акрамя як прыняць гэта.

Таксама там згадваўся Крым, яны параўноўвалі гэтую сітуацыю з гэтай. Але такое параўнанне не можа быць праведзена, таму што МАК ніколі не прызнаваў анэксію Крыма.

Яны спыталі, чаму мы не наклалі на іх санкцыі раней, але мы не прызнавалі анэксію Крыма. У нас не было часу ў 2016 годзе, калі гэтае пытанне ўстала, і не было праблем з нацыянальнасцю спартсменаў на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра», – сказаў Бах.

МАК прыпыніў дзейнасць Алімпійскага камітэта Расіі з-за ўключэння ў свой склад рэгіянальных арганізацый акупаваных тэрыторый Украіны.