Усе навіны

МАК зацвердзіў папраўкі да Алімпійскай хартыі, дадаўшы пункты пра «міжнародна вызнаныя правы чалавека»

15 кастрычніка, 19:11

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) зацвердзіў папраўкі да Алімпійскай хартыі на 141-й сесіі арганізацыі ў індыйскім Мумбаі.

Змены ўнеслі ў фундаментальныя прынцыпы алімпізму №1 і №4, дадаўшы пункты пра «міжнародна прызнаныя правы чалавека».

Зацверджаная фармулёўка ў прынцыпе алімпізму №1:

«Алімпізм – гэта філасофія жыцця, якая ўзвышае і аб'ядноўвае ў збалансаванае цэлае якасці цела, волі і розуму. Злучаючы спорт з культурай і адукацыяй, алімпізм імкнецца стварыць лад жыцця, заснаваны на радасці ад намаганняў, адукацыйнай каштоўнасці добрага прыкладу, сацыяльнай адказнасці і павазе міжнародна вызнаных правоў чалавека і ўніверсальных фундаментальных этычных прынцыпаў у рамках кампетэнцыі алімпійскага руху».

Зацверджаная фармулёўка ў прынцыпе алімпізму №4:

«Заняткі спортам ёсць права чалавека. Кожны чалавек павінен мець доступ да заняткаў спортам без якой-небудзь дыскрымінацыі ў адносінах міжнародна вызнаных правоў чалавека ў межах алімпійскага руху. Алімпійскі дух патрабуе узаемаразумення з духам сяброўства, салідарнасці і сумленнай гульні.

«Гэта вялікі крок у нашай прыхільнасці да павагі правоў чалавека ў алімпійскім руху. Са зменамі ў Алімпійскую хартыю мы таксама дасылаем сурʼёзнае паведамленне ўсім датычным да алімпізму.

Гэта азначае важную вяху ў працы МАК у галіне правоў чалавека», – сказаў прэзідэнт МАК Томас Бах.