Все новости

Бах пра допуск беларусаў і расіян да АГ: «Спачатку хацелі дачакацца кваліфікацыйных турніраў»

16 кастрычніка, 19:08

Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Томас Бах адказаў на пытанне пра тое, якія фактары ўплываюць на тое, што да гэтага часу няма рашэння па магчымым допуску беларусаў і расіян да Алімпіяды-2024.

– Гэта фактары, якія былі першапачаткова – мы імкнуліся дачакацца таго, што будзе адбывацца падчас кваліфікацыйных турніраў, падчас сусветных і кантынентальных чэмпіянатаў, якія выступаюць як кваліфікацыйныя турніры для Алімпіяды.

Гэта тое, што мы працягваем рабіць. Вы маглі пачуць гэта ў прамежкавай справаздачы, як і пра тое, што ёсць шмат умяшанняў іншых членаў у намеры МАК адносна галоўнай місіі Алімпіяды – аб'яднаць увесь свет у мірным спаборніцтве, – сказаў Бах.

Летнія Алімпійскія гульні ў Парыжы пройдуць з 26 ліпеня па 11 жніўня 2024 года.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.