Усе навіны

Кавальчук пра «Беларусь 5»: «Важны элемент – аператыўнасць, праўдзівасць інфармацыі, якую бачым»

17 лістапада, 10:19

Міністр спорту Лукашэнкі Сяргей Кавальчук распавёў пра перавагі тэлеканалу «Беларусь 5»

– «Беларусь 5» можна і трэба назваць з'явай у беларускім спорце, да зʼяўлення пятага канала магчымасці глядзець найлепшыя спартыўныя спаборніцтвы цэлы дзень у нашых людзей не было. Канал асвятляе Алімпійскія гульні, чэмпіянаты свету і Еўропы, найбуйнейшыя міжнародныя і айчынныя старты. Я б сказаў, важны элемент – аператыўнасць, праўдзівасць той інфармацыі, якую мы бачым, прафесійная падрыхтоўка супрацоўнікаў тэлеканалу. Гэта расце на вачах, і сёння мы бачым лепшае выданне, якое працуе ў Беларусі, – сказаў Кавальчук.