Усе навіны

Бах пра допуск беларусаў і расіян да АГ-2024: «У залежнасці ад таго, што будзе пачута на саміце, МАК прыме рашэнне ў сакавіку»

2 снежня, 17:54

Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Томас Бах расказаў пра магчымы допуск беларусаў і расіян да Алімпіяды-2024 у час наведвання алімпійскай вёскі ў Парыжы.

«Мы не абмяркоўвалі гэтае пытанне на пасяджэнні Выканаўчага савета», – сказаў Бах.

Ён растлумачыў, што праз некалькі дзён у Лазане адбудзецца алімпійскі саміт з удзелам «усіх бакоў», звязаных з МАК.

«Мы будзем вывучаць геапалітычную сітуацыю і яе ўплыў на спорт.

Мы прымем да ўвагі нядаўняе рашэнне ААН па гэтай справе, якое заклікае да алімпійскага перамір'я і падтрымлівае падыход МАК.

У залежнасці ад таго, што будзе пачута на гэтым Алімпійскім саміце, Выканкам МАК прыме рашэнне ў бліжэйшыя месяцы, гэта значыць на сваім паседжанні ў сакавіку», – сказаў Бах.

У лістападзе Генасамблея ААН прыняла рэзалюцыю пра алімпійскае перамір'е – РФ і Сірыя ўстрымаліся на галасаванні.