Усе навіны

Макрон пра адкрыццё Алімпіяды: «Калі будзе рост міжнароднай напружанасці і серыя нападаў – то для гэтага ёсць план B»

23 снежня, 19:28

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што калі напярэдадні Алімпіяды 2024 года Францыя зноў пацерпіць ад нападаў экстрэмістаў, або ўзнікнуць праблемы з бяспекай, то маштабная цырымонія адкрыцця, якую плануецца правесці на беразе Сены, можа быць адкладзена.

«Мы рыхтуем унікальную цырымонію адкрыцця, якой, я спадзяюся, французы будуць вельмі ганарыцца. Гэта будзе момант прыгажосці, сапраўднага мастацтва, свята спорту і нашых каштоўнасцяў, дзе Сена і сталіца будуць як тэатр.

Але калі да Алімпіяды засталося 15 дзён, ёсьць сэрыя тэрактаў, што тут рабіць? Ну, мы ж не арганізуем цырымонію на Сене.

Вядома, будучы прафесіяналамі, у нас ёсць планы B, C і гэтак далей. Трэба быць гатовым да ўсяго. Калі будзе рост міжнароднай ці рэгіянальнай напружанасці, калі будзе серыя нападаў, то гэта план B», – сказаў Макрон.

Алімпіяда-2024 пройдзе з 26 ліпеня па 11 жніўня ў Парыжы.