Усе навіны

Латвійскія дэпутаты заклікалі ўрад Францыі не дапускаць беларусаў і расіян на Алімпіяду-2024 у Парыжы

14 студзеня, 16:39

80 дэпутатаў латвійскага Сейма падпісалі і накіравалі ліст прэзідэнту Францыі Эмануэлю Макрону, членам Нацыянальнага сходу Рэспублікі і Сената з заклікам забараніць беларускім і расійскім спартсменам уезд і знаходжанне на тэрыторыі Францыі.

«У дактрыне знешняй палітыкі Расіі адным з напрамкаў распаўсюджвання яе каштоўнасцей з'яўляецца так званая «мяккая сіла» ў пабудове адносін з замежнымі краінамі і спорт – адно з яе прымяненнй. Расія выкарыстоўвае прысутнасць «нейтральных» спартсменаў на міжнародных спаборніцтвах у сваёй нацыянальнай прапагандзе», – адзначаюць дэпутаты парламента Латвіі.

Нагадаем, што 8 снежня МАК дапусціў беларускіх спартсменаў да ўдзелу ў АГ у Парыжы ў нейтральным статусе.

На даны момант на Алімпійскія гульні ў якасці нейтральных спартсменаў кваліфікаваліся трое беларусаў і восем расіян.