Усе навіны

Сцяпан Папоў: «Я працую ў таксі, але для мяне гэта адзін са зручных спосабаў зарабіць на неабходныя траты»

14 лютага, 09:02

Беларускі самбіст, падпісант ліста за сумленныя выбары Сцяпан Папоў распавёў аб працы ў таксі.

– Цяпер у Беларусі складаная сітуацыя з-за каласальных рэпрэсій, шмат людзей з'ехалі і шмат з іх, уключаючы заслужаных людзей: артыстаў, мастакоў, спартсменаў, доктараў, прафесараў і іншых прадстаўнікоў інтэлігенцыі, вымушаны тут, у Польшчы, займацца тымчасовымі працамі: праца ў таксоўцы, будаўніцтве або ў галіне іншых паслуг. 

Я хачу падкрэсліць, што гэта не павінна выклікаць стыд ці сорам. Гэтыя людзі выказаліся супраць дыктатуры ў сваёй краіне, і тымчасовая праца – гэта толькі тымчасовыя цяжкасці, якія яны працягваюць перамагаць. Гэта шмат лепш, чым доля тых, хто зараз знаходзіцца ў турмах як палітычныя вязні.

Мы павінны падтрымліваць іх і разумець, што мы ўсе гэта робім дзеля волі і дэмакратыі ў Беларусі. Я працую ў таксі, але для мяне гэта адзін з добрых і зручных спосабаў зарабляць на неабходныя траты. І я магу ў гэты час адначасова самаадукоўвацца. Вучыць мовы, слухаць навіны і адукацыйныя матэрыялы. Усё ж, я ведаю свае галоўныя мэты, да якіх я імкнуся.

А для гэтага трэба кожны дзень быць лепш, чым учора. І мой чэмпіянат свету пад назвай «Перамены» абавязкова будзе дасягнуты. Усё ж, гэта, як спорт чэмпіёна, дзе няма легкага шляху да перамогі. А перамога, у якую укладзена вялікая праца, пот і кроў, самая каштоўная! Жыве Беларусь! – напісаў Папоў.