Усе навіны

Макрон паабяцаў паплаваць у Сене – ён хоча даказаць, што да Алімпіяды вада стала чыстай

1 сакавіка, 12:50

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон паабяцаў выкупацца ў Сене, каб даказаць, што ў выніку падрыхтоўкі да Алімпіяды-2024 вада стала прыдатнай для плавання.

«Для парыжан таксама будзе важная спадчына ад гульняў, у тым ліку Сена.

Мы ведаем, што для Сены і Марны муніцыпалітэт і дзяржава прыцягнулі надзвычайныя інвестыцыі, а рэгіянальная прэфектура каардынавала ўсіх удзельнікаў. Марна зменіць свой твар і будзе выкарыстоўвацца на наступны дзень пасля Гульняў, гэта фантастыка.

А калі я пайду плаваць? Так. Абяцанне было дадзена. Але так, я пайду. Не скажу вам дату, таму што вы прыйдзеце туды», – сказаў Макрон.

У час Алімпійскіх гульняў у Сене будуць праводзіцца водная дыстанцыя трыятлона і марафонскія заплывы.