Усе навіны

Намеснік міністра спорту Лукашэнка Дараховіч: «Замежныя спартсмены за свае грошы ездзяць на спаборніцтвы, паказваючы лепшыя вынікі, чым нашы, на поўным дзяржзабяспячэнні»

2 сакавіка, 10:47

Намеснік міністра спорту Лукашэнкі Аляксандр Дараховіч пракаментаваў цяперашні стан беларускага спорту.

– Лукашэнка чарговым разам кажа відавочныя рэчы, якія мы самі павінны разумець і даўным-даўно выконваць. На жаль, на месцах гэта нехта можа, яшчэ не пачуў. Мы павінны гадаваць сваіх хлопцаў, і яны павінны дамагацца поспехаў. На гэта ў лішку вылучаюцца дзяржаўныя рэсурсы. Сёння калі параўнаць Беларусь і некаторыя краіны, якія нас актыўна крытыкуюць, то там грошы, у тым ліку на футбол і зусім не выдзяляюцца. Гульцы працуюць, а ў вольны час трэніруюцца. Таксама за свае грошы яны ездзяць на спаборніцтвы. І пры гэтым, часам, паказваюць лепшыя вынікі, чым нашы спартсмены, якія знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні, – сказаў Дараховіч.