Усе навіны

Чыноўнік «мінспорту» Пракапенка: «Заходніх чыноўнікаў людзьмі называць не хочацца. Для іх няма розніцы, каму прычыняць шкоду: дзецям ці паралімпійцам»

14 сакавіка, 23:24

Начальнік упраўлення па зборных мінспорту Лукашэнкi Міхаіл Пракапенка падзяліўся меркаваннем пра міжнародны бан беларускіх спартсменаў.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Гэта дакладна вывераная стратэгія заходніх федэрацый, якія абапіраюцца на палітычныя нюансы. Мы бачылі хамства ў адносінах да нашых параалімпійцаў. Мусіць, верх цынізму. як так можна ставіцца да людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якія і так з'яўляюцца героямі.

Ім не трэба выступаць на гэтай паралімпіядзе, яны і так працягваюць займацца прафесійна спортам пасля той жыццёвай сітуацыі, у якой яны аказаліся. Разумееце, гэта ўжо нармальная сітуацыя ад заходніх чыноўнікаў. Нават людзьмі іх зваць не хочацца.

Для іх ужо няма розніцы, каму прычыняць шкоду: то дзецям, то паралімпійцам. Людзі купілі білеты, у чаканні матча знаходзяцца, яны адмяняюць за паўгадзіны да пачатку.

Гэта прыклад таго, як рабіць нельга. Мы павінны ствараць іншы спартыўны свет, у якім не будзе такой палітызацыі і нізіннага чалавечага стаўлення, – сказаў Пракапенка.