Tribuna/Іншыя/Блогі/Апейкін выступіў з ініцыятывай заняцца разбанам дзіцячага белспорту. Ідэя знайшла як прыхільнікаў, так і крытыкаў

Апейкін выступіў з ініцыятывай заняцца разбанам дзіцячага белспорту. Ідэя знайшла як прыхільнікаў, так і крытыкаў

Атрымалася цікавая дыскусія.

28 лістапада, 08:58
Апейкін выступіў з ініцыятывай заняцца разбанам дзіцячага белспорту. Ідэя знайшла як прыхільнікаў, так і крытыкаў

Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін на сваёй старонцы ў Facebook апублікаваў пост, у якім расказаў пра неабходнасць зняцця міжнародных санкцый з беларускага дзіцяча-юнацкага спорту.

У якасці аргументаў на карысць такой пазіцыі экс-дырэктар «Віцязя» назваў два ключавыя пункты. Першы – гэта падзенне агульнага ўзроўню падрыхтоўкі і спартыўнага майстэрства ў сувязі з адхіленнем ад міжнародных стартаў. Другі – гэта спаборніцтвы ў Расіі, паколькі пастаянныя паездкі на турніры ў гэтую краіну сфарміруюць у юных спартсменах «арыентацыю на рускі свет».

Таксама Апекін адзначыў, што размова ідзе пра выступленне пад нейтральным сцягам і без дзяржаўных сімвалаў. Зняцце абмежаванняў датычыцца атлетаў ва ўзросце да 18 гадоў, а ў асобных відах – да 16.

Перад тым як перайсці да актыўных дзеянняў па зняцці міжнародных абмежаванняў, кіраўнік БФСС прапанаваў абмеркаваць дадзеную ідэю. Пост выклікаў цікавасць, і ў выніку атрымалася цікавая дыскусія.

Валерый Лышчык і заснавальнік турыстычнага агенцтва «Vilnius Relax» Кірыл Атаманчык пагадзіліся з меркаваннем Апейкіна:

Дырэктар Акадэміі БСФФ Сяргей Свіркоў прапанаваў зладзіць дэбаты на тэму допуску беларускіх дзяцей да міжнародных стартаў. Апейкін пагадзіўся прыняць удзел у іх, а журналіст Зміцер Міцкевіч у якасці пляцоўкі прапанаваў ток-шоу «План Б» на тэлеканале Белсат:

Экс-футбаліст Яўген Вяроўка, былы генеральны дырэктар БАТЭ Міхаіл Залеўскі і галоўны рэдактар радыё «Ўнэт» Вольга Сямашка крытычна ўспрынялі ініцыятыву кіраўніка БСФФ, бо палічылі, што санкцыі тычацца толькі дарослых каманд і спартоўцаў і не распаўсюджваюцца на дзяцей. Аднак Апейкін і трэнер па фехтаванні Аляксандр Нікалайчук патлумачылі, што гэта ў нейкіх відах спорта так, а ў нейкіх не так:

Да дыскусіі далучыўся палітолаг Арцём Шрайбман. Ён унёс прапанову выкарыстаць допуск беларускіх юніёраў да міжнародных спаборніцтваў у абмен на вызваленне палітычна зняволеных мам:

Ідэя Шрайбмана сабрала вялікую колькасць станоўчых рэакцый. У сваю чаргу, эксперт Беларускага Хельсінкскага Камітэта Кацярына Дэйкала прапанавала больш актыўна выкарыстоўваць тэму спорту ў пытанні палітвязняў:

Былая журналістка «Зеркала» Адар'я Гуштын прапанавала выкарыстаць допуск да міжнародных стартаў беларускіх юніёраў у абмен на непаўналетніх палітычных зняволеных, спробы вызваліць якіх, на думку дзяўчыны, не рабіліся. З гэтай нагоды з ёй у дыскусію ўступіў галоўны рэдактар «Трыбуны» Алег Гаруновіч:

У каментарыі прыйшоў таксама Віталь Рак. Заснавальнік і трэнер спартовага клуба «Волат» заклікаў не забываць пра дзяцей палітычных мігрантаў і маладых спартоўцаў, якія, нягледзячы на свае палітычныя перакананні і антываенную пазіцыю, сутыкнуліся з цяжкасцямі ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах:

А чыё меркаванне з удзельнікаў дыскусіі бліжэй за ўсё вам?

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты