Tribuna/Іншыя/Блогі/Дзедам марозам можа стаць кожны. Дапаможам пацярпелым ад рэпрэсій рэжыму разам

Дзедам марозам можа стаць кожны. Дапаможам пацярпелым ад рэпрэсій рэжыму разам

Вы самі можаце абраць, каму дапамагчы.

28 снежня, 22:00
Дзедам марозам можа стаць кожны. Дапаможам пацярпелым ад рэпрэсій рэжыму разам

Сябры, ужо прайшлі каталіцкія Каляды. Наперадзе новы год і Раство праваслаўнае. На жаль, не ўсе могуць сустрэць гэтыя святы сярод сваіх сем'яў. Па стане на 28 снежня 2023 года ў Беларусі палітвязнямі прызнаны 1466 чалавек. Людзі адбываюць вялізныя тэрміны за тое, што не засталіся абыякавымі да таго, што адбываецца ў сваёй краіне.

Турмой рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі не абмяжоўваюцца. Многія беларусы страцілі працу, многія былі вымушаны ўцякаць з краіны. А некаторыя пасля сустрэчы з сілавікамі Лукашэнка страцілі здароўе.

Давайце разам паможам людзям, якія пацярпелі ад дзеянняў рэжыму. Бо калі яшчэ рабіць добрыя ўчынкі, як не ў гэты чароўны пераднавагодні час.

Выбраць чалавека, якому вы хочаце дапамагчы ці акцыю, якую хочаце падтрымаць можна па спасылцы.

Дзякуй за вашу падтрымку.

Нагадаем, данацiць y BYSOL наўпрост з беларускіх цi расiйскiх карт небяспечна, бо банкі дзеляцца данымі пра пераводы з сілавікамі Лукашэнкі, якія могуць затрымаць чалавека за любы перавод у BYSOL.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты