Tribuna/Іншыя/Блогі/Не ўсе сілоўні ў Беларусі змаглі адкрыцца пасля Новага года: рэжым патрабуе сваёй сімволікі і чыстак за палітыку

Не ўсе сілоўні ў Беларусі змаглі адкрыцца пасля Новага года: рэжым патрабуе сваёй сімволікі і чыстак за палітыку

Такая вось «акрэдытацыя».

3 студзеня, 18:35
1
Не ўсе сілоўні ў Беларусі змаглі адкрыцца пасля Новага года: рэжым патрабуе сваёй сімволікі і чыстак за палітыку

З 1 студзеня 2024 года многія фітнес-цэнтры ў Мінску прыпынілі сваю дзейнасць. Усё праз так званую акрэдытацыю, якая ад 2024-га з'яўляецца абавязковай для ўсіх, чыя праца звязаная са спортам ці фізкультурна-аздараўленчай сферай. Цяпер трэнерам, якія непасрэдна праводзяць заняткі, неабходна мець профільную спартыўную адукацыю або асаблівы допуск ад рэжымнага міністэрства спорту.

Акрамя таго, супрацоўнікам і кіраўнікам арганізацый неабходна прадстаўляць звесткі аб непагашанай або нязнятай судзімасці, а таксама аб адсутнасці фактаў прыцягнення да адказнасці рэжымам за непаважлівае стаўленне да сімвалаў і інстытутаў Лукашэнкі. А яшчэ ў месцах правядзення заняткаў мусіць у абавязковым парадку вісець рэжымная сімволіка:

Дык вось, з надыходам 2024-га многія мінскія фітнес-цэнтры не змаглі адкрыцца з першых дзён. Сярод такіх апынулася сетка Lifestyle:

Заснавальніца сеткі Марыя Бахвалава ў сваім інстаграме напісала некалькі пастоў на тэму акрэдытацыі. Першы з'явіўся яшчэ ў ліпені-2023 якраз тады, калі кабінет рэжымных міністраў прыдумаў новыя патрабаванні для працаўнікоў фітнес-індустрыі. У ім яна агучыла будучыя новаўвядзенні, якія датычыліся абавязковай адукацыі для фітнес-трэнераў. А яшчэ расказала пра званок юрысту ў так званае міністэрства спорта. Там на ўдакладненне, ці будзе пры акрэдытацыі правярацца сапраўднасць дыпломаў, быццам бы атрыманых у РФ (а іх у гэтай краіне вельмі лёгка купіць), адказалі, што гэта «цікавае пытанне, мы пра гэта падумаем».

Таксама Бахвалава выказала заклапочанасць наконт магчымасці атрымаць неабходную адукацыю ў Беларусі - за паўгода, якія заставаліся да ўвядзення новых правілаў, гэта зрабіць было немагчыма, і пад ударам аказвалася вялікая колькасць супрацоўнікаў фітнес-індустрыі. Прычым менеджарка зазначала, што патрэбныя дыплому ў Беларусі выдае толькі Інстыту падвышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, у той час як у той жа Расіі мелі магчымасць вучыцца шмат у якіх установах.

У лукашэнкаўскім ведамстве адказалі, што інфармацыю будуць дапрацоўваць.

Затым яна распавяла, як хадзіла ў міспорта Лукашэнкі і дзялілася там вынікамі ўласнага сацапытання. Падсумоўваючы візіт, напісала, што размова прайшла «лепш, чым чакала», і ейныя погляды з рэжымнымі чыноўнікамі аказаліся «не зусім ужо палярнымі»:

Потым Бахалава спрабавала скласці калектыўны зварот у так званае Мінспорту, ключавымі пунктамі якога было падаўжэнне тэрмінаў акрэдытацыі і скарочаная праграма атрымання неабходнай адукацыі:

Здаецца, асабістыя высілкі Бахвалавай не далі плёну. Таму яна вырашыла паспрабаваць стварыць Асацыяцыю з прадстаўнікоў фітнес-індустрыі Беларусі:

Чым скончылася ідэя з асацыяцыяй – невядома. У сваім апошнім пасце жанчына расказала, што ейны фітнес-центр сабраў усе даведкі, але для яе аказалася нечаканым, што супрацоўнікаў будуць правярацца яшчэ і на прадмет «палітычнай добранадзейнасці». У выніку аднаго сябра каманды ейны фітнес-цэнтр страціў.

«1 студзеня 2024 года для нас асацыюецца не з Новым годам, а з днём, калі многія трэнеры не змогуць працягнуць працаваць, а клубам крытычна неабходна мець сертыфікат аб праходжанні дзяржаўнай акрэдытацыі.

Замест пераднавагодняй мітусні і выходных, кіраўнікі, сузаснавальнікі, юрыст займаліся вырашэннем пытанняў, якія дазволілі падрыхтавацца па ўсіх крытэрыях, нягледзячы на тое, што праблемы сыпаліся адна за адной.

Адукацыя трэнераў, санітарныя і пажарныя нормы, даведкі з РУУС – мы зрабілі ўсё, каб прайсці працэдуру акрэдытацыі і захаваць трэнерскі склад.

Але ёсць рэчы, якія загадзя даведацца і прадугледзець аказалася немагчымым. Супрацоўнікі правяраюцца не толькі па крытэрыях адукацыі і адміністрацыйных парушэнняў, але і палітычнай добранадзейнасці. Не буду казаць пра гэта падрабязней, але мы сутыкнуліся з праблемамі, якіх не чакалі.

Усё вырашальна, але ў выніку страцілі час, нервы і супрацоўніка. Так, нам сказалі, што цяпер па крытэрыях у нас усё добра, але афіцыйнае рашэнне аб праходжанні акрэдытацыі мы зможам атрымаць толькі 4 студзеня», – напісала Бахвалава.

Тым не менш адна з залаў Lifestyle адкрылася ўжо 3 студзеня:

Яшчэ адным фітнес-цэнтрам, які не паспеў прайсці акрэдытацыю, стаў Gym express 24h. Іх залы знаходзяцца ў Мінску і Брэсце. Брэсцкі цэнтр, мяркуючы па інстаграме, працуе ў штатным рэжыме. А вось сталічную залу можна наведаць толькі ў мэтах «азнаямленчай экскурсіі»:

Закрылася да 4 студзеня ўключна большасць фітнес-цэнтраў «Адрэналін». У інстаграме залы, размешчанай у ГЦ Galileo, ёсць інфармацыя, што ўладальнікі абанементаў могуць наведваць клуб сеткі, размешчаны па вуліцы Маякоўскага:

Аб прыпыненні працы таксама паведамілі два фітнес-цэнтры Sportfamily. Першы, які размешчаны ў ГЦ «Спектр», прыпыніў працу да 4 студзеня ўключна:

Другі – на вуліцы Багдановіча – ажно да 22 студзеня. Аднак тут у паведамленні пазначана, што ў выпадку больш аператыўнага атрымання акрэдытацыі зал раней адновіць працу:

Яшчэ адзін фітнес цэнтр «АрGYMент» спыніў працу да 7 студзеня:

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты