Tribuna/Іншыя/Блогі/Беларускі лэйбл робіць музыку на мільёны праслухоўванняў, адзін з бачных творцаў – майстар спорту па акрабатыцы

Беларускі лэйбл робіць музыку на мільёны праслухоўванняў, адзін з бачных творцаў – майстар спорту па акрабатыцы

Ззаду Корж і «Бі-2».

22 лютага, 12:07
Беларускі лэйбл робіць музыку на мільёны праслухоўванняў, адзін з бачных творцаў – майстар спорту па акрабатыцы

Фонк – андэграўндны жанр музыкі, які імкліва набірае папулярнасць. З'яўляецца адной з разнавіднасцю хіп-хопа і натхнёны мемфіс-рэпам 1990-х гадоў. Сярод беларусаў хапае топавых выканаўцаў у гэтым жанры: OBLXKQ, FindMyName, Romantica. Чулі што-небудзь пра іх? Калі не, то, хутчэй за ўсё, вам ужо за 25. Бо фонк лічыцца музыкай пакалення Z. А ўсіх вышэйпералічаных выканаўцаў аб'ядноўвае лэйбл Goost music. Кожны з музыкаў апынуўся ў снежаньскім топ-10 Spotify сярод беларусаў, якіх больш за ўсё слухаюць. Зацаніце лічбы:

Дарэчы, стваральнік музыкі пад нікам Romantica ў снежні атрымаў узнагароду «Фрэшмэн года» ад платформы «Яндэкс музыка». З моманту першага рэлізу ён сабраў больш за два мільёны слухачоў:

Вось некалькі яго самых папулярных трэкаў. Гэты называецца Easy peazy. Амаль 7,5 млн праслухваньняў на Spotify:

Трэк Error – больш за 7,7 млн:

Вось спіс астатніх. Колькасць праслухоўванняў на Spotify уражвае:

Музыку клічуць Раман. Свайго прозвішча ён не раскрывае, як і не афішуе дэталяў свайго жыцця, на публіцы заўсёды з'яўляецца ў масцы. Аднак інтэрв'ю з Раманам ёсць на YouTube-канале лэйбла, дзе ён распавядае, што родам з невялікага мястэчка Мінскай вобласці, у дзяцінстве і падлеткавым узросце гуляў у панк-групе і быў стрэйтэйджарам (прадстаўнікі гэтай субкультуры выступаюць супраць спажывання табака, наркотыкаў, алкаголя і хаатычных сэксуальных сувязяў). Вучыўся ў каледжы, дзе і пачаў займацца музыкай. У школе за прычоску з доўгімі валасамі сутыкаўся з булінгам, але здолеў за сябе пастаяць. А яшчэ, паводле яго слоў, зʼяўляецца майстрам спорту па акрабатыцы на батутах:

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты