Усе навіны

Беларуска Клімовіч заваявала алімпійскую ліцэнзію

28 красавіка, 20:23

Беларуская спартсменка Таццяна Клімовіч выйграла еўрапейскі кантынентальны адбор да АГ-2024 у адзіночках у акадэмічным веславанні. У фінальным заездзе Клімовіч паказала час 8.22,20.

Па падліках Tribuna.com, беларусы ўзялі 20 ліцэнзій на АГ-2024: раней паступілі сем у барацьбе, па тры ў плаванні і цяжкай атлетыцы, дзве ў скачках на батуце, а таксама па адной у акадэмічным веславанні, веласпорце, тхэквандо і стральбе.

Акрамя таго, чакаюць рашэння МАК беларускія лёгкаатлеты з выкананым нарматывам, а ў шэрагу відаў з удзелам беларускіх спартсменаў кваліфікацыя на АГ працягваецца.