Усе навіны

Швентэк стала пятай тэнісісткай за апошнія 40 гадоў, якая на працягу сезона выйграла 14 матчаў запар у топ-10.

4 лістапада 2022, 13:32

Першая ракетка свету Іга Швентэк абгуляла Каралін Гарсію (№6 WTA) на Выніковым турніры WTA – 6:3, 6:2.

Для Ігі гэта быў 15-ы матч супраць саперніц з топ-10 гэтага сезона, і яна атрымала 14-ю перамогу.

У студзені яна прайграла Эшлі Барці, пасля чаго выйграла ў дзясяткі 14 матчаў запар.

За апошнія 40 гадоў толькі пяць тэнісістак за адзін сезон атрымлівалі 14 перамог над топ-10.

Гэта Швэнтэк, Жусцін Энэн (2007), Вінус Уільямс (2001), Штэфі Граф (1987, 1989, 1993 і 1995) і Марціна Наўрацілава (1984 і 1986).