Усе навіны

Арына Сабаленка: «Была вельмі спакойная на корце. Проста не хацела аддаваць Швёнтак лёгкую перамогу»

7 лістапада 2022, 11:27

7-ы нумар сусветнага рэйтынгу Арына Сабаленка пракаментавала сваю перамогу над 1-й ракеткай свету Ігай Швёнтак у паўфінале выніковага турніру WTA.

– Перад турнірам ты казала, што ты патрапіла на яго цудам, а цяпер ты абгуляла першую ракетку свету і выйшла ў фінал выніковага турніру. Як табе ўдалося пераламаць сустрэчу пасля другога сэта?

– Я думаю, што хопіць з мяне цудаў у гэтым сезоне, настаў час цяжкай працы. Гэта быў выдатны матч з неверагоднай атмасферай. Дзякуй балельшчыкам за падтрымку. Было крута гуляць пры такіх трыбунах, і мне сапраўды хацелася згуляць яшчэ адзін матч тут.

У цэлым, я была вельмі спакойная на корце. Проста хацела прымусіць саперніцу больш працаваць на корце. Не хацела аддаваць ёй лёгкую перамогу, як тыя, што яна здабыла ў першых трох матчах.

Гэта тое, пра што я думала падчас матча. Думаю, што менавіта таму я не звяртала ўвагі на ўсе выйграныя ачкi, эйсы, але думаю, што дзякуючы такому мысленню я іх столькі і зарабіла, – сказала Сабаленка.

🔥 Спампуй дадатак пра спорт і чытай навіны пра спорт па-беларуску | Android | iOS