Усе навіны

Сабаленка атрымае 780 тысяч долараў за выніковы турнір WTA

8 лістапада 2022, 08:22

У ноч з 7 на 8 лістапада Арына Сабаленка саступіла ў фінале выніковага турніру WTA францужанцы Каралін Гарсія – 6:7, 4:6.

Усяго за выніковы турнір Сабаленкі атрымае 780 тысяч долараў прызавых. З якіх 110 тысяч за ўдзел; 220 тысяч за перамогі над Онс Жабер і Джэсікай Пегулай на групавым этапе; 30 тысяч за выхад з групы і 420 тысяч за перамогу ў паўфінале, дзе беларуска абыграла Ігу Швёнтак у трох сэтах – 6:2, 2:6, 6:1.

Акрамя таго, за выніковы турнір Сабаленкі атрымае 1205 рэйтынгавых ачкоў, з якіх 625 за 5 згуляных на турніры матчаў, 250 за перамогі на групавым этапе і 330 за перамогу ў паўфінале.

🔥 Спампуй дадатак пра спорт і чытай навіны пра спорт па-беларуску | Android | iOS