Усе навіны

Экс-першая ракетка свету Осака цяжарная

11 студзеня 2023, 21:48

Былая першая ракетка свету Наомі Осака аб'явіла аб цяжарнасці.

«Не магу дачакацца вяртання на корт, але вось невялікае абнаўленне жыцця на 2023 год.

Апошнія некалькі гадоў былі, мякка кажучы, цікавымі, але мне падаецца, што самыя складаныя рэчы ў жыцці могуць быць адначасова самымі вясёлымі.

Гэтыя некалькі месяцаў без тэніса далі мне магчымасць нанава зразумець, як я кахаю і шаную спорт, якому прысвяціла сваё жыццё.

Я разумею, што жыццё кароткае і не ўспрымаю ніякія падзеі як належнае, кожны дзень – гэта новы падарунак звыш і прыгода.

Я ведаю, што ў мяне шмат наперадзе, а цяпер з нецярпеннем чакаю моманту, калі маё дзіця будзе глядзець мае матчы і казаць: «Гэта мая мама».

2023-ы будзе годам, дзе мне шмат чаму трэба навучыцца, і я спадзяюся ўбачыць усіх вас у пачатку наступнага сезона, таму што сапраўды буду ў Аўстраліі ў 2024-м. Бясконца ўсіх вас кахаю.

P.S. Не думаю, што ў жыцці ёсць ідэальны шлях, але мне заўсёды здавалася, што, калі рухацца наперад з добрымі намерамі, з часам абавязкова выйдзеш на правільную дарогу», – напісала Осака.

Японка знялася з цяперашняга розыгрышу Australian Open, яе месца ў аснове заняла ўкраінка Даяна Ястрэмская.