Усе навіны

Трэнер Цурэнка Уласаў: «Усе гульцы з Беларусі тэарэтычна падтрымліваюць вайну ва Украіне. Яны ні разу не падтрымалі нашу краіну, не заклікалі спыніць забойствы мірных жыхароў»

15 сакавіка 2023, 09:57

Трэнер украінскай тэнісісткі Лесі Цурэнкі Мікіта Уласаў распавёў, чаму тэнісістка адмовілася выходзіць на корт супраць Арыны Сабаленка.

– Справа не канкрэтна ў Сабаленцы, а ў тым, што трэба гуляць супраць прадстаўніцы Беларусі – краіны-агрэсара. Усе гульцы з гэтай краіны тэарэтычна падтрымліваюць вайну ва Украіне. Чаму тэарэтычна? Бо яны ні разу не падтрымалі нашу краіну, не заклікалі спыніць забойствы мірных жыхароў, не заклікалі вывесці войскі. Усе маўчаць, бо іх усё задавальняе. Яны гуляюць, зарабляюць грошы, ніякіх санкцыяў няма. Паводзіны гэтых дзяўчат падобна падтрымцы вайны. Калі б іх забанілі, забаранілі гуляць, тады, можа, яны і выказаліся б. Але зараз, калі ніякіх абмежаванняў няма, а проста прыбралі сцяг, дык чаго скардзіцца? Усё добра ў іх, а тое, што робіцца ва Украіне, іх не датычыцца. Ні адна беларуска, ні адна расіянка за год не выказалася супраць вайны. (Сабаленка напісала «Не вайне» 1 сакавіка 2022 года, Азаранка 2 сакавіка 2022 года заявіла, што жадае «хутчэйшага спынення вайны» – заўв. Tribuna.com).

Адпаведна, мы робім высновы, што яны падтрымліваюць увесь гэты кашмар.

Так што, паўтаруся, калі б замест Сабаленкі была іншая прадстаўніца Беларусі ці той жа Расіі, у Лесі здарыліся б дакладна такія ж эмоцыі, – сказаў Уласаў.