Все новости

«Беларусь 5» замест «Барселона» – «Рэал» паказвае фінал Індыян-Уэлса з Сабаленкай, на сайце турніру БТРК унесена ў спіс вяшчальнікаў

19 сакавіка 2023, 23:08
2

Тэлеканал «Беларусь 5» анансаваў паказ фіналу турніру WTA у Індыян-Уэлсе, у якім Арына Сабаленка згуляе з прадстаўніцай Казахстана Аленай Рыбакінай. Матч пачнецца а 23:00.

На афіцыйным сайце турніру БТРК унесена ў спіс вяшчальнікаў.

Нагадаем, што Сабаленка і Рыбакіна сустракаліся ў фінале Australian Open, дзе мацнейшай аказалася прадстаўніц Беларусі.

Адзначым, што ў праграме тэлеканала першапачаткова стаяў матч 26-га тура чэмпіянату Іспаніі паміж «Барселонай» і мадрыдскім «Рэалам». Эль-Класіка перанеслі на «Беларусь 5. Інтэрнэт».