Усе навіны

Цурэнка пра Азаранку: «Для мяне важна было пабачыць яе рэакцыю на пачатку вайны. Зразумець, на якім яна баку. Усё астатняе разглядаю як піяр-акцыю»

20 сакавіка 2023, 14:08

Украінская тэнісістка Леся Цурэнка падзялілася з YouTube-каналам «ЧестнОК» меркаваннем аб тым, чаму была супраць выступу Вікторыі Азаранкі на дабрачынным турніры ў падтрымку Украіны.

– Улічваючы, што яе пазіцыя не была нідзе агучаная. Нідзе не было сказана, што яна думае аб вайне. Я размаўляла з офісам амерыканскім USTA фармулёўка была такая, што яна хоча [выступіць] і таму яна прыме ўдзел. Не было ўзята да ўвагі меркаванне і пазіцыя ўкраінскіх гульцоў, народа і ўрада.

Я лічыла, што гэта недапушчальна, што гэта будзе як піяр-ход. Тое, што адбываецца ва Украіне не з'яўляецца піяр-нагодай, якую трэба выкарыстоўваць ва ўласных мэтах.

Калі б чалавек быў бы з выразнай праўкраінскай пазіцыяй, то маё меркаванне было б іншым. Для мяне крытычна важна было ўбачыць усё гэта [рэакцыю Азаранкі] у пачатку вайны. Зразумець, на якім яна баку. Усе астатнія дзеянні, якія былі пазней, разглядаю як піяр-акцыю, – сказала Цурэнка.