Усе навіны

Надаль зняўся з «Мастэрса» ў Рыме. Да «Ралан Гарос» – 17 дзён

5 траўня 2023, 22:31

22-разовы чэмпіён «Вялікіх шлемаў» Рафаэль Надаль абвясціў, што не зможа прыняць удзел у адкрытым чэмпіянаце Італіі.

«Прывітанне ўсім! Мне вельмі шкада паведамляць пра тое, што я не змагу згуляць у Рыме. Вы ўсе ведаеце, як мне балюча прапускаць яшчэ адзін турнір, які азнаменаваў маю прафесійную і асабістую кар'еру дзякуючы любві і падтрымцы італьянскіх тыфозі», – сказаў Надаль у сваім відэазвароце ў твітэры.

Рафаэль не гуляў у афіцыйных матчах з таго часу, як прайграў у другім крузе Australian Open. «Ралан Гарос»-2023 будзе праходзіць з 22 мая па 11 чэрвеня.