Усе навіны

Цурэнка пра Сабаленку: «У майго трэнера быў з ёю канфлікт. У пачатку вайны эмоцыі захліствалі»

13 чэрвеня, 15:36

Украінская тэнісістка Леся Цурэнка ў інтэрв'ю «Зеркалу» выказалалася пра Арыну Сабаленку.

– Сабаленка пытала пра вашае здароўе пасля нявыхаду на матч у Індыян-Уэлсе?

– Не. Не падыходзіла і не пытала.

– Арына потым заявіла: «Думаю, што ў адмове Цурэнка было нешта большае, чым панічная атака або палітычная сітуацыя. Я думаю, ёсць нешта большае. У мяне была вельмі цяжкая сітуацыя летась з яе трэнерам, як ён абыходзіўся са мной. Я думаю, што гэты хлопец моцна на яе ціснуў, і менавіта таму гэта адбылося».

– У майго трэнера быў з ёю канфлікт. У пачатку вайны эмоцыі захліствалі – нервы ва ўсіх былі на мяжы. А што да ціску на мяне, то пра гэта дзіўна гаварыць чалавеку, які не ведае, праз што я прайшла апошнія гады, – сказала Цурэнка.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.