Усе навіны

Вікторыя Азаранка: «Паважаю рашэнне Світолінай не ціснуць руку людзям з Расіі і Беларусі»

10 ліпеня, 09:17
2

Вікторыя Азаранка пракаментавала абурэнне заўзятараў пасля прайгранага матчу з украінкай Элінай Світолінай (6:2, 4:6, 6:7) у чацвёртым крузе Уімблдона.

– Наколькі вы расчараваныя рэакцыяй трыбун, калі вы сыходзілі з корта?

– А вы як думаеце? Як бы вы ацанілі паводзіны трыбун?

– Думаю, вы вельмі незадаволеныя.

– Не, але вы як думаеце?

– Прабачце?

– Як бы вы ацанілі паводзіны трыбун? Што скажаце?

– Па-мойму, яны павялі сябе вельмі несправядліва.

– Хммм. Думаю, у гэтым мы згодны.

– Можна спытаць вас пра жэст, які вы паказалі? Я не надта добра яго ведаю. Што ён значыў?

– Я паняцця не маю. Не ведаю. Без разумення. Я нават не магу яго паўтарыць. Так што вось...

– Ці можна спытаць пра вашыя адносіы з Элінай? Здалося, што напрыканцы матча ўсё было вельмі паважліва.

– Маіх адносінах з ёй? Што? Па ходзе жыцця ці як?

– Давайце пра цяперашнія і ў канцы матчу. Вы паднялі руку, яна на вас паглядзела. У гэтым была нейкая павага.

- Вы чапляецеся за кожны жэст і раздзімаеце гэтую справу, хоць у гэтым няма ніякага сэнсу.

Я вельмі даўно знаёмая з Элінай. У нас заўсёды былі добрыя адносіны. Але цяпер такія абставіны.

Не думаю, што абмеркаванні кожнага дробнага жэсту нешта зменіць, што ў ім ёсць сэнс. Чым больш вы гэта раздзімаеце, тым даўжэй будзе размова.

А ў гэтай размове няма сэнсу, яна нічога не зменіць.

– Вас здзівіла рэакцыя гледачоў?

– Я не магу іх кантраляваць. Не ўпэўнена, што шмат хто разумеў, што адбываецца. Мусіць, выпілі таксама прыстойна.

І што я магу з гэтым зрабіць?

– Здаецца, яны не разумелі, што ў гэтай сітуацыі не вы агрэсар. Гэта Світоліна не збіралася ціснуць вам руку. Пры гэтым гледачы настроіліся на вас. Хаця вы тут практычна ахвяра.

– Ахвяра? Ахвяра таго, што мне руку не паціснулі? Спыніцеся.

– Вас асвісталі, хоць вы нічога не зрабілі.

– Так ужо 18-19 месяцаў. Я нічога не рабіла, але часам да мяне рознае стаўленне.

Што сказаць пра гледачоў? Няма чаго. Яна не хоча ціснуць рукі людзям з Расіі і Беларусі. Я праявіла павагу да яе пазіцыі. Што я яшчэ магла зрабіць? Стаяць і чакаць? Правільнага ходу не было, так што я зрабіла тое, што палічыла паважлівым да яе рашэння.

Але гэтая размова пра поціскі рукі нічога не зменіць. Калі вы жадаеце гэта і далей абмяркоўваць, уладкоўваць нейкую шуміху наперад.

Па-мойму, мы правялі выдатны матч. І шкада, калі людзі засяродзяцца толькі на поціску рукі або даволі п'яных гледачах, якія гулі.

Гэта быў тэнісны матч. Тут ніхто нікому жыццё не мяняе. Мы гуляем у тэніс. Проста робім сваю справу. Вось і ўсё, – сказала Азаранка.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.