Все новости

Эліна Світоліна: «Перад матчам з Азаранкай у Вашынгтоне абвесцяць, што не будзе поціску рукі»

31 ліпеня, 18:15

Украінская тэнісістка Эліна Світоліна распавяла перад матчам з беларускай Вікторыяй Азаранкай на турніры WTA 500 у Вашынгтоне аб размове з генеральным дырэктарам WTA Стывам Сайманам аб поціску рукі.

«Пасля нашага матчу на »Уімблдоне« WTA, як вы ведаеце, выступіла з заявай, што не будзе поціскаў рукі паміж украінскімі, расійскімі і беларускімі гульцамі.

Таксама ўчора я размаўляла з Стывам Сайманам. Ён сказаў мне, што яны абвесцяць перад нашым матчам, што не будзе поціску рукі. Так што задаволеная гэтым», – сказала Світоліна.

Матч Світоліна – Азаранка адбудзецца ў ноч на 1 жніўня.