Усе навіны

Сабаленка другі раз у кар'еры выйшла ў паўфінал Выніковага турніру WTA

4 лістапада, 00:31

4 лістапада беларуская тэнісістка Арына Сабаленка на групавым этапе Выніковага турніру WTA абыграла прадстаўніцу Казахстана Алену Рыбакіну (6:2, 3:6, 6:3). Беларуска выйшла ў паўфінал.

Усяго Сабаленка трэці раз запар гуляе ў Выніковым і другі раз запар выйшла з групы.

У сезоне-2022 Сабаленка дайшла да фіналу.