Усе навіны

Украінка Цурэнка – тым, хто рады яе пройгрышу Сабаленка: «Мой сябар пасля 1,5 года расійскага палону вярнуўся жывым – гэта сапраўднае шчасце»

20 студзеня, 13:59

Украінская тэнісістка Леся Цурэнка (№33 WTA) напісала пост-зварот да людзей, якія ўзрадаваліся яе паразе ў матчы 3-га круга Australian Open супраць беларускай тэнiciсткi Арыны Сабаленка (№2 WTA) – 0:6, 0:6.

«Заўважыла, што маё ўчарашняе паражэнне ашчасціла многіх людзей, таму мой пост для вас.

Калі ласка, не саромейцеся выказваць мне ўсё, што хочаце. Спадзяюся, гэта зробіць вас яшчэ крыху больш шчаслівымi.

Але ведаеце, напярэдадні Новага года мой сябар вярнуўся з расійскага палону праз 1,5 года, страціўшы 55 кілаграм, з інфекцыяй у нагах. Але галоўнае, што ён жывы – гэта сапраўднае шчасце.

Таму я спадзяюся, што і ў вас у жыцці з'явяцца рэальныя прычыны для шчасця, а не параза нейкай выпадковай тэнісісткі, з якой вы нават не сустракаліся ў сваім жыцці», – напісала Цурэнка.